Спадчына: Упраўленне ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама
Серада, 08 Ліпень 2020 09:07
8 красавіка 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Дзмітрыевіча Удовікава (1950), генерал-маёра міліцыі
Міхаіл Дзмітрыевіч Удовікаў нарадзіўся 8 красавіка 1950 г. у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці. Бацька, Дзмітрый Карпавіч, і маці, Соф’я Маркаўна, былыя партызаны, выхоўвалі сына ў патрыятычным духу. Школьнікам Міхаіл актыўна займаўся спортам, у юнацтве быў чэмпіёнам СССР па веласпорце, атрымаў званне майстра спорту СССР па веласіпедным спорце.